16 лістапада блізу вёскі Гарадзішча, што на Случчыне, быў адкрыты помнік беларускаму пісьменніку і паэту Яну Скрыгану (1925—1992). Пра гэта расказаў даследчык-архівіст Зміцер Юркевіч.
Выбар даты невыпадковы — на 16 лістапада прыпадае Дзень народзінаў славутага літаратара, які прыйшоў на свет у 1905 годзе ў вёсцы Труханавічы. На адкрыцці помніка прысутнічала дачка пісьменніка Галіна Іванаўна Скрыган.
У 1998 годзе памятны знак пісьменніку быў адкрыты ў эстонскім горадзе Ківіылі, куды рэпрэсаваны Ян Скрыган перабраўся пасля адбыцця высылкі ў Сібір, маючы забарону вяртацца ў Беларусь. Зрэшты, пражыў ён там не доўга, бо быў паўторна арыштаваны.