У Беластоку (Польшча) прайшла прэс-канферэнцыя маршалка Падляшша Артура Касіцкага з нагоды размеркавання бюджэту ў ваяводстве, на якой было абвешчана запачаткаванне Цэнтру Беларускай Культуры – новага інстытуту культуры Падляшскага ваяводства.
Удзел у прэс-канферэнцыі ўзялі таксама Алег Латышонак, Славамір Назарук і Анатоль Вап. Новы культурны цэнтр пачне сваю працу з студзеня 2024 года, а размесціцца ЦБК у будынку на вуліцы Кіліньскага (Kilińskiego). Узначаліць цэнтр Анатоль Вап.
Загалоўнае фота вуліцы Кіліньскага ў Беластоку — Барбара Сакаліньска