5 кніг з серыі “Беларускі кнігазбор” уключаны ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Генеральная пракуратура РБ уключыла ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прадмову Язэпа Янушкевіча да кнігі “Выбраныя творы” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і два вершы з кнігі — “Плывуць вятры” і “Гутарка старога дзеда”.

Таксама ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаны наступныя выданні:

Арабей Л. Выбраныя творы / Лідзія Арабей; прадм. Л. Савік. – Мінск: Кнігазбор, 2013. — 608 с.: [8] с.: іл. – («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), ISBN 978-985-7057-77-1

Геніюш Л. Выбраныя творы / Ларыса Геніюш; Уклад., прадм. i камент. М. Скоблы. – Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2000. – 616 [8] с.: іл., ISBN 985-6318-84-Х.

Арсеннева Н. Выбраныя творы / Наталля Арсеннева; Уклад., камент. Л. Caвік; Прадм. А. Сямёнавай. – Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2002. – 592 с. [8] с.: ил – (Беларускі кнігазбор; сер. 1. Мастацкая літаратура), ISBN 985-6638-55-О.

Някляеў У. Выбраныя творы / Уладзімір Някляеў; уклад., камент. В. Болдыравай; прадм. Р. Барадуліна. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 576 с.: [8] с. іл. – («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), ISBN 978-985-6930-74-7.

Абноўлены спіс: http://mininform.gov.by/documents/respublikanskiy-spisok-ekstremistskikh-materialov/

Фота: БЕЛТА