Роднае слова: навукова-метадычны часопіс

Часопіс “Роднае слова” створаны ў 1987 г. як штомесячнае навуковае і метадычнае выданне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пачаў выходзіць у студзені 1988 г. Першапачатковая назва – “Беларуская мова і літаратура ў школе”, у 1992 г. перарэгістраваны як “Роднае слова”. З 1 ліпеня 2001 г. рэдакцыя часопіса дзейнічае самастойна як Установа «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”».

У сакавіку 2014 г. установа атрымала пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў на права здзяйснення выдавецкай дзейнасці навуковых, навукова-папулярных, вучэбных, літаратурна-мастацкіх, даведачных, выданняў для вольнага часу. Зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў Рэспублікі Беларусь за № 1/219 (з кастрычніка 2010 г. дзейнічаў спецыяльны дазвол (ліцэнзія) № 02330/0630706 на выдавецкую дзейнасць). У жніўні 2019 г. часопіс “Роднае слова” ўвайшоў у склад РУП «Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”».

З самапрэзентацыі часопіса:

“Матэрыялы ў часопіс падбіраюцца ў адпаведнасці з беларускай дзяржаўнай ідэалогіяй, прыярытэтамі нацыянальнай адукацыі і культуры, з улікам вучэбных праграм па беларускай мове і літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, каляндарна-тэматычным планаваннем, паводле календара адметных датаў і падзей Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Часопіс належыць да тых перыядычных беларускамоўных выданняў гуманітарна-асветніцкага кірунку, якія істотна дапамагаюць у станаўленні нацыянальнай самасвядомасці, далучэнні маладога пакалення да беларускай і сусветнай духоўна-культурнай спадчыны.

Часопіс “Роднае слова” ўключаны ў Пералік навуковых выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь для друкавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філалагічных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралогіі, педагогіцы (тэорыя і методыка навучання беларускай мове і літаратуры).

Аўтары і чытачы часопіса “Роднае слова” – вядомыя вучоныя, а таксама аспіранты і дактаранты Беларусі і замежжа (Украіны, Балгарыі, Славакіі, Кітая), выкладчыкі ВНУ, настаўнікі гімназій, ліцэяў, школ, бібліятэкары, супрацоўнікі музейных устаноў і інш.”.

Кантакты:

220035, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 47/1, пад’езд 2
Час працы: 9.00-17.00
Час працы
9.00-17.00

Тэлефоны
галоўнага рэдактара (017) 263-35-17, рэдактараў (017) 263-34-79. ⠀ ⠀ ⠀⠀ ⠀ ⠀⠀ ⠀ ⠀⠀
E-mail: mail@rod-slova.by