Выйшаў зборнік казак беларускіх пісьменніц

У выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла кніга казак, напісаных беларускімі пісьменніцамі. Зборнік “Люстэрка, якое размаўляла” ўклала Аксана Спрынчан.

На 167 старонках кнігі прадстаўлены творы адзінаццаці аўтарак: Лідзіі Арабей, Алены Васілевіч, Галіны Васілеўскай, Ніны Галіноўскай, Еўдакіі Лось, Клаўдзіі Каліны, Святланы Клімковіч, Алены Кобец-Філімонавай, Ніны Маеўскай, Нэлі Тулупавай і Цёткі (Алаізы Пашкевіч).

 За афармленне выдання адказвала мастачка Дар’я Кулік. Шукайце кнігу ў кнігарнях Беларусі.