“Загадка срэбнага пярсцёнка” — навінка для падлеткаў

У выдавецтве “Медыял” ў серыі “Кнігарня Старога Менска” выйшла дэтэктыўная аповесць для падлеткаў 12+ “Загадка срэбнага пярсцёнка” аўтарства Таццяны Шапуцькі. Сюжэт звязаны з пошукам скарбаў і археалогіяй.

“Мінскі сямікласнік Мацвей знаходзіць у школе старадаўні срэбны пярсцёнак. Выяўляецца, што ён скрадзены з Нацыянальнага археалагічнага цэнтра разам з важнымі дакументамі пра беларускія курганы. Мацвей разам з сябрамі пачынае ўласнае расследаванне, у якім ім дапамагае дзядзька Антось, былы супрацоўнік цэнтра. Нітачка прыводзіць падлеткаў у Расонскі раён, дзе яны знаходзяць нешта нашмат больш каштоўнае…” — інтрыгуе анатацыя.

Усе гістарычныя звесткі ды геаграфічныя назвы, пададзеныя ў аповесці, не выдуманыя а сапраўдныя. Гэта робіць кнігу не проста забаўляльнай, але карыснай усім, хто любіць вандраваць ды вывучаць багатую гісторыю нашай радзімы.

Навінку можна набыць у кнігарні “Акадэмічна кніга”, “Кніжная Шафа” і краме “Рагна”. А таксама ў музеі-сядзібе “Стары Менск”.