Фрагмент дэбютнага рамана Яны Гульцяевай — чытаць

Дэбютны раман Яны Гульцяевай “Linea lateralis”, навінку ад выдавецкай ініцыятывы “Сурма”, цяпер можна не толькі купіць на сайце Kamunikat.shop, але перад набыццём кожны можа азнаёміцца з фрагментам твора.

Анатацыя:

«Хвароба перадаецца праз мову адмаўлення: яна пераходзіць у наступнае пакаленне праз сакрэты, абвінавачванні і хлусню», — такую думку пачула б Міра Ждановіч на сустрэчы ДДА — Дарослых дзяцей алкаголікаў. Міра, аднак, не паспела да іх дайсці: пэўным сонечным днём яна сустрэла незнаёмку, якая прапанавала ёй альтэрнатыўны спосаб самавызваленняСямейная сага, сацыяльна-псіхалагічная драма, замалёўкі-ўспаміны, эмігранцкі плач па страчаным доме, дзе разбіваліся сэрцы, дзе ніколі не жыло шчасце… ці ўсё ж такі жыло?

Яна Гульцяева — перакладчыца, скончыла аддзяленне паланістыкі філалагічага факультэта БДУ ў 2017 годзе. Адна з пераможцаў конкурсу апавяданняў “10+10: Мінск” (2018), выпускніца Школы маладога пісьменніка (2020). З 2021 года жыве ў Францыі, перакладае беларускую і французскую паэзію, кароткую прозу і драматургію.