У выдавецтве “Открытая книга” (Адкрытая кніга) выйшла гісторыя для дзяцей “Хлопчык, у якого не было хваста” аўтарства Віктара Марціновіча. Гэтай “экалагічнай казкай для хвастатых і бясхвостых” Віктар Марціновіч дэбютуе як пісьменнік для дзяцей.
Анатацыя:
“Ці ўяўлялі вы калі-небудзь, гладзячы сваю любімую котку, што яна (альбо іншая, падобная да яе пухнатая асоба) можа стаць цікавай суразмоўцай? А яшчэ сяброўкай па прыгодах, падарожжах, авантурах? Ці паверыце, што ваша котка можа быць у чымсьці нават разумнейшай за вас? А ў яе павольным бесклапотным свеце прыстойным гаворачым істотам нястала не мець хваста… Аднойчы хлопчык Лёша раптоўна апынуўся ў свеце, дзе жывуць бесклапотныя і гарэзлівыя істоты. Жывуць чалавечым, на першы погляд, жыццём. Але менавіта людзей у гэтым свеце якраз няма. І невядома, ці знойдзецца хаця б адна жывая душа, што чула пра такую «жывёлу»”.








Кнігу можна набыць у беларускіх кнігарнях, а таксама замовіць праз Wildberries.by.





