Выдавецтва “Папуры” працягвае перавыдаваць спадчыну класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Гэтым разам пад адной цвёрдай вокладкай чытачы знойдуць тры аповесц — “У тумане”, “Аблаву” і “Сцюжу”.
“Чалавек сярод людзей — чалавек супраць людзей — чалавек без людзей. Такія жыццёвыя этапы наканавана прайсці героям прапанаваных аповесцяў. І кожны з іх урэшце разумее, што самыя важныя рашэнні ў жыцці ён прымае, застаўшыся сам-насам”, — гаворыцца ў анатацыі.
Гэтае і іншыя перавыданні ад “Папуры” прадаюцца ў Беларусі ў кнігарнях (напрыклад, у “Акадэмічнай кнізе” і кнігарні “Параграф 45”), а таксама на анлайн-рэсурсах.


![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)



