У выдавецтве “Беларусь” пабачылі свет выданні “Расліны беларускай зямлі: легенды пра дрэвы” і “Расліны беларускай зямлі: легенды пра кветкі”аўтарства Алены Боганевай і Таццяны Валодзінай з Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.
Мастацкае афармленне абедзьвюх навінак — Таццяна Гаранаская. Выданні адрасуюцца дзецям школьнага ўзросту, але яны будуць цікавымі ўсім, хто неабыякавы да фальклёрнай спадчыны.
У кнізе “Расліны беларускай зямлі: легенды пра дрэвы” сабраны беларускія народныя легенды пра паходжанне асобных дрэў і кустарнікаў, асаблівасці іх знешняга выгляду (напрыклад, чаму ў асіны ліст дрыжыць, а елка вечназялёная), пішуць у інстаграме этнакрамы Ragna.by






У кнізе “Расліны беларускай зямлі: легенды пра кветкі” змешчаны народныя легенды пра паходжанне кветак, травяністых і збожжавых раслін, іх назваў, асаблівасцяў знешняга выгляду і ўласцівасцяў.






Фотаздымкі Instagram.com






