У Маргарыты Аляшкевіч выйшла новая кніга вершаў

У выдавецтва hochroth Minsk выйшла новая кніга вершаў — зборнік паэткі Маргарыты Аляшкевіч “Нескладова і троху лацінкай”.

Паводле анатацыі, другая кніга вершаў Маргарыты Аляшкевіч — гэта апошнія пяць гадоў беларускага жыцця, падгледжаныя паэткай са сваёй званіцы.

“Некалькі гадоў таму я дапамагаў Рыце збіраць яе першы паэтычны зборнік і зараз рады ўдзельнічаць у падрыхтоўцы яе другой кнігі паэзіі — ужо ў якасці выдаўца”, — напісаў з нагоды выхаду навінкі Дзмітры Строцаў.