14-га і 28-га верасня ў 14 гадзін у Музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах спецыяльна для ўсіх наведнікаў правядуць адмысловыя куратарскія экскурсіі. Верасень — апошні месяц сезону, з кастрычніка музей-дача закрываецца да вясны.
Экскурсіі правядзе куратарка музея Ірына Князева.
Што чакае наведнікаў:
– змястоўная экскурсія па экспазіцыі музея-дачы, дзе кожны прадмет нагадвае пра тое, што калісьці тут кіпела жыццё, напоўненае любоўю і радасцю;
– інтэлектуальныя размовы па тэме творчасці Васіля Быкава;
– памятныя падарункі кожнаму наведніку.

Кошт: 10 рублёў з асобы.
Адрас: Менскі раён, а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62
Папярэдні запіс па тэл. +375 29 811 21 85, +375 17 363 94 65.



![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)


