Новая лекцыя з серыі “Беларусь як тэкст” Ганны Севярынец

Інтэрнэт-часопіс TAŬBIN працягвае выкладаць на сваім YouTube-канале цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. Тэма новага выпуску “Буйло і Цётка. Ружа і шыпшына. Два шляхі перфарматыўнай беларушчыны”.

Ганна Севярынец апавядае пра дзвюх беларускіх паэтак — Канстанцыю Буйло і Цётку (Алаізу Пашкевіч), пра два розныя сусветы, пра дзве розныя плыні і тое, як у іх жыцці і творчасці была прапісаная Беларусь.

Для зручнасці прагляду лекцыі маюць субтытры — беларускія (для тых, хто не мае магчымасці слухаць) і ангельскія (для тых, хто не валодае беларускай). Так што гэтымі відэа можна — і трэба! — дзяліцца са сваімі сябрамі па ўсім свеце, заклікае каманда часопіса TAUBIN.