Паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч у чарговым відэа на сваім YouTube-канале падрабязна разбірае творчасць ці не галоўнага ірландскага паэта, нобелеўскага лаўрэата Уільяма Батлера Ейтса. Пра што ідзецца ў выпуску: “Ранні Ейтс адбудоўвае сваю Ірландыю з дапамогай сімвалізму і неарамантызму, з дапамогай такога канструкту, як двухсвецце. Гучыць мудрагеліста, але нічога незразумелага, […]