Выдавецтва Rozum.Media паведаміла пра выхад першага беларускага выдання зборніка вершаваных афарызмаў “Дгаммапада”, аўтарства якіх прыпісваецца заснавальніку будызму Буду Шак’ямуні. На беларускую мову кнігу пераклаў паэт і будыст Макс Шчур паводле даслоўнага ангельскага падрадкоўніка з граматычным разборам арыгіналу, даступнага анлайн у NTU Digital Library of Buddhist Studies. “Дгаммапада”, напісаная на мове […]





