Блогер Кніжны Хома вырашыў разабрацца ў лёсе і творчасці пісьменніка дваццатых гадоў 20 стагоддзя Платона Галавача, які быў расстраляны ў чорную ноч беларускай літаратуры з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Платон Раманавіч Галавач нарадзіўся 18.04.1903 г. у вёсцы Пабокавічы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер гэта Магілёўская вобласць) у сялянскай сям’і. […]