Пісьменнік Алег Дашкевіч, які сёлета трапіў у кароткі спіс (шасцёрка найлепшых) Прэміі Гедройця з кнігай “З вышыні птушынага палёту”, стаў госцем перадачы “Кантэкст”. Сціплая абаяльнасць сталіцы, бурапенныя 90-я, спорт, журналістыка і пакручастая сцежка да ўласнай кнігі апавяданняў — гутарку пра усё гэта глядзіце і слухайце ў новым выпуску перадачы “Кантэкст”.