Выдавецтва Універсітэту Казіміра Вялікага ў Быдгашчы выпусціла фундаментальны збор публіцыстычнай спадчыны беларускага палітыка і музыказнаўцы міжваеннага часу Альбіна Стаповіча. Кніга — плён шматгадовай працы праф. Алены Глагоўскай. Альбін Стаповіч (1894—1934) — адзін з найпрыкметнейшых беларускіх дзеячаў у Вільні ў 1920-я — 1930-я гады. Выкладчык і кіраўнік хора Віленскай беларускай гімназіі, […]





