Выйшаў другі выпуск падкасту пра літаратуру ад “Кніжнага Хомы”. Ён прысвечаны “Энеідзе на выварат”, аднаму з першых твораў новай беларускай літаратуры.
Ананімны аўтар блогу і падкасту кажа, што, чытаючы паэму школьнікамі, мы наўрад ці яе разумелі, бо не мелі адпаведнага бэкграўнд, а гэты выпуск дазволіць абсалютна па-новаму паглядзець на твор. “Вас чакае вандроўка ў старажытны Рым і на беларускую зямлю пачатку ХІХ стагоддзя, калі толькі нараджалася новая літаратура. Пагаворым пра тое, як антычныя багі сцябалі гарэлачку, як узнікла мода на сцёб класічных твораў і чаму аб’ектам кпінак стала максімальна пафасная паэма Вергілія”, – анансуе Кніжны Хома.
Вакол блогу ўтварыўся своеасаблівы клуб аматараў аўдыёкніг, і “Кніжны Хома” нагадвае: “Слухаем зборнік “Восень у Вільні” Вінцэся Мудрова. Мы вызначылі тэрмін да канца верасня, аднак час далучыцца яшчэ ёсць: падкаст на гэтую тэму выйдзе не адразу, а ў першай дэкадзе кастрычніка. Таму акурат зараз можна пачаць і паслухаць у камфортным рэжыме”.
Колькасць пляцовак, на якіх можна слухаць падкаст, расце. Найбольш зручныя для вас можна абраць па спасылцы. А для аматараў чытаць