Сайт kamunikat.org, вядомы ўсім аматарам беларускай кнігі, перастаў адкрывацца ў Беларусі. Замест яго з’яўляецца стандартная плашка пра тое, што доступ абмежаваны рашэннем Міністэрства інфармацыі на падставе Закона “Аб сродках масавай інфармацыі”.
Інтэрнэт-бібліятэка “Камунікат” працуе з 2000 года і змяшчае больш за 50 000 публікацый – кніг, часопісаў, газет, аўдыёкніг і інш. Не толькі сучасныя, але і старыя выданні: адлічбаваныя газеты і часопісы «Беларус», «Бацькаўшчына», «Зважай», «Божым шляхам», «Ніва» ды іншыя. Таксама беларускія выданні 80-90-х — «Свабода», «Пагоня». У радзеле «Беларускія аўтары» зараз знаходзяцца персанальныя профілі больш як 300 творцаў. З нядаўняга часу “Камунікат” працуе як выдавецтва і інтэрнэт-кнігарня.