22 сакавіка, напярэдадні Дня Волі ў Вільні адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым.
Галоўны фокус творчай сустрэчы будзе скіраваны на гісторыю БНР. Апроч таго Уладзімір Арлоў прадставіць публіцы свае кнігі “Імёны Свабоды”, “Незалежнасць – гэта…”, “Айчына” і іншых папулярныя выданні.
Музычнае аздабленне сустрэчы забяспечыць Раман Арлоў, а ў ролі вядоўцы выступіць кіраўнік Фонду Kamunikat.org, стваральнік найбуйнейшай у свеце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Яраслаў Іванюк.
Апроч кніг Уладзіміра Арлова можна будзе набыць іншыя выданні “Камуніката” (толькі за гатоўку).
22 сакавіка
18:30
Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20)
Галоўнае фота – Зміцер Міраш