У пятніцу робім агляд літаратурных публікацый тыдня: вершы, проза, пераклады, якія з’явіліся ў адкрытым доступе.
Падборка «Выйсці з лазні ў снег і больш не заходзіць назад»: вершы тосі бабіналета на партале “Уж”. Аўтарка (нар. 2000 у Мінску) — пісьменніца, драматургіня і паэтка. Навучалася на журфаку БДУ.
“Зямля, неба і твар паміж імі”: вершы сучаснага польскага паэта Войцеха Бановіча ў перакладзе Андрэя Хадановіча — на сайце інтэрнэт-часопіса Taubin.
“Дзень Дуэлі”. Новае апавяданне Валерыя Гапеева на сайце часопіса “Дзеяслоў”.
“горадзе наш, для якога нас болей няма, // ці аддаюся ў табе я хоць болем фантомным?..”: новы верш Насты Кудасавай.
“У маёй днк — ген зямлі — // жвір драбнюткі з палеткаў радзімы”: новы верш Усевалада Сцебуракі”.
Вершы-тэксты Сяргея Краўчанкі і Іллі Чарапко-Самахвалава для праекта Polyn “202022”. Ці то трывожны сон, ці то мазаічны гайд па тагасветным Менску на сайце “Літрадыё”.
Чытайце новую беларускую літаратуру; будзьце ў курсе таго, што адбываецца тут і зараз.