Свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета” пройдзе 29 ліпеня

РАКУЦЁЎСКАЕ ЛЕТА
свята паэзіі і песні

29/07/2023, 16:00 – 20:00

📍Філіял “Фальварак Ракуцёўшчына” (Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в.Ракуцёўшчына)

У кожнага беларуса ёсць сваё месца сілы, месца, дзе хочацца быць і куды хочацца вяртацца… А ў кожнага творчага чалавека яшчэ ёсць і сваё месца натхнення, дзе прырода і атачэнне спрыяюць нараджэнню геніяльных твораў.

Для Максіма Багдановіча такім месцам сілы і паэтычнага ўздыму стала Ракуцёўшчына, невялічкая вёсачка каля Маладзечна. Творчы наробак двух летніх месяцаў на радзіме – два цыклы вершаў і паэмы, што сталі падмуркам для зборніка вершаў “Вянок”.

Музей Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” запрашае на традыцыйнае свята паэзіі і песні, месца, дзе можна знайсці натхненне, яркія ўражанні і новых сяброў!

У праграме свята:

прывітальная імпрэза каля памятных камянёў з ускладаннем кветак;
сустрэчы з беларускімі літаратарамі, музыкамі, мастакамі;
экскурсіі і квэсты;
гульні, майстар-класы, разыгранкі і шмат іншых цікавостак.

Падрабязная праграма – неўзабаве!

Праезд:

электрычкай Мінск-Маладзечна, Маладзечна-Мінск – да станцыі Уша;
маршрутным таксі Мінск-Краснае, Мінск-Маладзечна – да в.Краснае (прыпынак каля танка);
уласным аўто – да в.Ракуцёўшчына.

Ёсць магчымасць паехаць разам з музеем, кошт – 25 руб. Абавязковы папярэдні запіс і аплата (квіткі – анлайн і ў касе Літаратурнага музея Максіма Багдановіча па адрасе г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а).

Даведкі і запіс:

  • 375 17 363 07 61 (Мінск)
  • 375 17 355 22 95 (Мінск)
  • 375 29 101 71 47 (Мінск)
  • 375 17 679 61 41 (Ракуцёўшчына)