У Варшаве пройдзе фестываль сучаснай беларускай драматургіі

Беларускі Інстытут Тэатра арганізаваў конкурс для драматургаў, вынікам якога стануць перфарматыўныя чытанні пяці п’ес-фіналістаў. Таксама ў межах праграмы фэсту “Dramatyzacja” пройдуць дыскусіі з удзелам аўтараў і тэатральных практыкаў ды ўручэнне галоўнай узнагароды.

Конкурс і фестываль прысвечаны новым тэатральным тэкстам, якія асэнсоўваюць сучаснасць: памяць, гвалт, эміграцыю і жыццё “паміж”.

Калі: 10—11 красавіка
Дзе: Dom w Alejach, Варшава, al. Jerozolimskie 2

Dom w Alejach — гэта прастора для творчых ініцыятыў і сустрэч, дзе можна рэалізоўваць праекты, удзельнічаць у падзеях або проста быць разам у адкрытым культурным асяроддзі.

Уваход вольны па рэгістарцыі праз форму.

10 красавіка (пятніца)

16:30—18:00 “Najprawdziwsze”/”Найсапраўднейшае” (Ксенія Шталянкова, рэж. Кірыл Машэка)

18:30—20:00 “Limbo”/”Лiмб” (Рэната Талан, рэж. Жэня Давідзенка)

11 красавіка (субота)

11:00—12:30 “Ostatni świadek [starego Grodno]”/”Апошні сведак [старога Гродна]” (Амалія Рызніч, рэж. Аляксандр Енджэеўскі)

14:00—15:30 “Wszędzie, gdzie zostają ślady”/”Любое месца, дзе засталіся сляды” (Марыя Бяльковіч, рэж. Бажэна Шамовіч)

16:00—17:30 “Ruda wiewiórka”/”Рудая вавёрка” (Хася Корнева, рэж. Аляксандр Енджэеўскі)

Дыскусіі пасля паказаў будуць мадэраваць: Ксенія Князева, Наталля Валанцэвіч, Аляксандр Марчанка, Валянціна Мароз, Наталля Леванава.