Паэтычная кніжная серыя “Брукаванка” папоўнілася зборнікам лідскага аўтара Юрыя Карэйвы (1961–2021) “Паломніцтва ў неба”. Апрача вершаў розных перыядаў творчасці паэта, кініга змяшчае таксама паэму “Лера”. Творчасць Юрыя Карэйвы можна ў пэўнай ступені аднесці да літаратурнага андэрграўнду, бо пісаў ён па-за афіцыйнай літаратурнай сістэмай: па-за дзяржаўнымі выдавецтвамі, Саюзам пісьменнікаў, афіцыйнымі часопісамі, […]





