Краязнаўца Леанід Лаўрэш у супрацы з выдавецтвам “Издательские решения” выпусціў кнігу “У Вільні і літоўскіх дварах, успаміны 1815—1843 гадоў”. Гэтае выданне ёсць перакладам знакамiтых успамiнаў пiсьменнiцы Габрыэлi Пузынi з Гюнтэраў, зробленым па арыгінальным тэксце “Gabrjela z Guntherow Puzynina. W Wilnie i w dworach litewskich: pamietnik z lat 1815—1843” (Wilno, 1928). […]





