Сучасны “маладняк” — творы пераможцаў конкурсу

У Мінску выйшаў зборнік “Вымярэнне свабоды”, у які ўвайшлі творы пераможцаў конкурсу, прысвечанага 100-годдзю літаратурнага аб’яднання «Маладняк» (1923–
2023). Вынікі конкурсу былі падведзеныя 1 лістапада і вось цяпер з’явілася кніга з найлепшымі творамі

У намінацыі «Проза» пераможцамі сталі Кацярына Дабкене, Аляксандр Чарнуха і Платон Станкевіч; у намінацыі «Паэзія»Яўген Кунцэвіч, Лена Шаламіцкая і Дар’я Мацеша; лепшымі эсэістамі журы назвала Канстанціна Касяка, Дар’ю Сінічкіну і Вадзіма Барысевіча. Укладальнікі анталогіі кажуць, што гэтае выданне — падзяка маладым творцам за іх апантанасць, таленавітасць і беларушчыну.

Купіць кнігу можна ў ГЦ “Купалаўскі” (крамы 41, 42) і ў інтэрнэт-кнігарні knihi.by